Среда, 02 сентября 2020 09:53

«Вітаю цябе, беларуская кніга!»: магiляўчан запрашаюць на бібліяФЭСТ 4 верасня

4 верасня бібліятэкі Магiлёва запрашаюць на бібліяФЭСТ «Вітаю цябе, беларуская кніга!», які пройдзе ў межах Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым паведамiлi ў ЦГБ імя К. Маркса

Прыняць удзел у святкаванні зможа кожны жадаючы, так як бібліяФЭСТ пройдзе ў рэжыме ON/OFF-line! На працягу дня, з 10.00 да 18.00, будуць арганізаваны тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, гучныя чытанні па цікавых беларускіх кнігах.

Для тых, хто далучыцца да мерапрыемства ў віртуальнай прасторы, пройдуць web-гульні па-беларуску, пазнавальныя відэа-ўрокі і прэзентацыі. Удзельнiкi змогуць праверыць свае веды беларускай мовы з дапамогай анлайн-дыктоўкі, якую арганізуе бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна ў Instagram (mgbf2), а па выніках яшчэ і атрымаюць сертыфікаты. А слоўнікавы анлайн-марафон ад дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 (Instagram-акаунт: detskaia_biblioteka3) нагадае пра прадметы, якімі карысталіся беларусы ў сваім побыце.

Для аматараў беларускай паэзіі на сайте csgpb.mogilev.by будзе прапанаваны лірычны AUDIO-BOOK «Беларускае мора». Пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў ОNLINE можна з дапамогай віртуальнай выставы, арганізаванай бібліятэкай-філіялам № 4 імя М.Ю. Лерматава ў Instagram (lermontov4bibl) і на сайце (gb4.mogilev.by).

А тых, хто з’яўляляецца паклоннікам друкаванай кнігі, запрашаюць да традыцыйнах выстаў (OFFLINE), арганізаваных ва ўсіх бібліятэках горада.

Хэдлайнерам праграмы стане анлайн-прывітанне ад вядомай беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, якая атрымала перамогу ў Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшае выданне для дзяцей і юнацтва» (public_libraries_mogilev).

Падрабязнасцi па тэлефоне: 42-83-53 цi на сайце: csgpb.mogilev.by.

Рэд.

Просмотров: 544
Instagram
Vkontakte
Telegram