Пятница, 25 июля 2014 14:17

Віртуальную выставу пра рэгіён падчас Першай сусветнай вайны пардрыхтавалі ў Магілёве

Віртуальную выставу пра рэгіён падчас Першай сусветнай вайны пардрыхтавалі ў Магілёве

Аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі прапануе наведвальнікам віртуальную выставу "Магілёўшчына ў гады Першай сусветнай вайны". Гэта вайна пакінула глыбокі след у гісторыі і лёсе людзей нашай краіны. Але да нашага часу для многіх яна застаецца невядомай, не гледзячы на тое, што падзеі тых гадоў шмат у чым вызначаюць сучаснае жыццё.

На віртуальнай экспазіцыі прадстаўлены асобныя выданні, артыкулы са зборнікаў, часопісаў, газет з фонду Магілёўскай абласной бібліятэкі, інтэрнэт-рэсурсы. Сярод іх: рэдкія выданні, архіўныя і фотадакументы, мемуарная літаратура, працы сучасных гісторыкаў і краязнаўцаў, мастацкая літаратура.

Выстава адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў, зацікаўленых у вывучэнні гісторыі сваёй Радзімы.

Глядзець выставу

Рэд.

Просмотров: 1355
Instagram
Vkontakte
Telegram