Понедельник, 21 сентября 2015 14:09

Убачыць «ЛітаразнаЎства» Паўла Сідаровіча можна на выставе ў Магілёве

Убачыць «ЛітаразнаЎства» Паўла Сідаровіча можна на выставе ў Магілёве

Выстава аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча «ЛітаразнаЎства», прысвечаная беларускаму алфавіту, працуе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. К.Маркса ў рамках творчага праекта «Арт-окно как объект культурного пространства библиотеки».

Серыя налічвае 34 творы, што адпавядае колькасці літар у беларускім алфавіце. Прапанаванай канцэпцыяй мастак не толькі сам разважае пра беларускую мову і беларускую культуру, але і наводзіць на разважанні гледача.

У аснове праекта — чорна-белая плакатная графіка. Для кожнай літары створана мастацкая кампазіцыя, у якой мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на гэтую літару.

Злучным звяном з’яўляецца сімвал чалавека, якога мастак жартаўліва назваў Хлопчык. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальным надпісам з ужываннем слоў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай кампазіцыі.

Выстава будзе працаваць да 28 верасня.

Рэд.

Убачыць «ЛітаразнаЎства» Паўла Сідаровіча можна на выставе ў Магілёве

Убачыць «ЛітаразнаЎства» Паўла Сідаровіча можна на выставе ў Магілёве

Убачыць «ЛітаразнаЎства» Паўла Сідаровіча можна на выставе ў Магілёве

Убачыць «ЛітаразнаЎства» Паўла Сідаровіча можна на выставе ў Магілёве
Просмотров: 1155
Instagram
Vkontakte
Telegram