Среда, 21 октября 2015 10:26

Унікальныя прадметы ткацтва XVIII-XIX стст. напрацягу трох месяцаў будуць выстаўляцца ў Магілёве

Унікальныя  прадметы ткацтва XVIII-XIX стст. напрацягу трох  месяцаў будуць выстаўляцца ў Магілёве

Выстава «Злататканая адзнака годнасці» адкрыецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава 23 кастрычніка. Унікальныя прадметы ткацтва XVIII-XIX стст. з прыватнай калекцыі — кунтушовыя паясы і фрагменты дэкаратыўных тканін, вырабленыя на мануфактурах Рэчы Паспалітай, Францыі і Расійскай імперыі прадставяць на агляд магілёўцаў.

XVIII—пачатак XIX стагоддзяў азначаны наладжваннем вытворчсці кунтушовых паясоў у Рэчы Паспалітай. Самай славутай мануфактурай стала Слуцкая. Яе вырабы задалі высокі ўзровень мастацкага майстэрства, ўспрымаліся як эталон. Дарэчы, сярод экспанатаў выставы можна будзе пабачыць пояс, выраблены менавіта ў Слуцку.

Паясы ў XVII–XVIII стагоддзях былі абавязковым элементам мужчынскага параднага касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Павязаныя паверх кунтуша, яны не толькі дапаўнялі і дэкаравалі касцюм, але і лічыліся сімвалам годнасці, высакароднага старажытнага паходжання, высокага сацыяльнага становішча і дабрабыту свайго ўладальніка.

Сярод пятнаццаці эксклюзіўных экспанатаў выставы — кунтуш і жупан, неад’емныя часткі легендарнага «сармацкага стылю» беларускай шляхты.

Экспазіцыю дапоўняць працы вядомага беларускага графіка Уладзіміра Басалыгі з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава.

Выстава будзе працаваць да 24 студзеня 2016.

Рэд.

Выставка
Просмотров: 1449
Instagram
Vkontakte
Telegram