Среда, 13 апреля 2016 11:09

“Узнагароды краін свету”: выстава Тракайскага гістрычнага музея адкрываецца ў Магілёве

“Узнагароды краін свету”: выстава Тракайскага гістрычнага музея адкрываецца ў Магілёве

Урачыстае адкрыццё выставы «Узнагароды краін свету» з фондаў Тракайскага гістарычнага музея адбудзецца 14 красавіка а 16-й гадзіне. Мерапремства арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Магілёўцы змогуць пабачыць больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Большую частку — 31 экспанат — складаюць старыя і новыя ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі.

Тракайскі гістарычны музей існуе ўжо 77 гадоў. За гэты час сабраныя значныя калекцыі, якія адлюстроўваюць развіццё дзяржаўнасці Літвы і гісторыю Тракая. У калекцыі фалерыстыкі, якая налічвае звыш 25 тысяч адзінак, побач з дзяржаўнымі ўзнагародамі Літвы захоўваюцца разнастайныя ўзнагароды краін свету.

Выстава рэалізуецца ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Тракайскага гістарычнага музея. Акрамя Магілёва яна будзе экспанавацца ў Гродна, Віцебску, Гомелі, у музеі-сядзібе М.К.Агінскага ў в. Залессе. Партнёрам выступіла кампанія «Белдзяржстрах».

Убачыць «Узнагароды краін свету» на ўласныя вочы можна будзе да 23 мая ў музеі этнаграфіі па адрасе: г. Магілеў, вул. Першамайская. 8.

Рэд.

Просмотров: 922
Instagram
Vkontakte
Telegram