Вторник, 21 февраля 2017 11:22

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве

У гэтую нядзелю адбылася чарговая імпрэза да Дня роднай мовы. Мерапрыемства ў Палацы культуры вобласці пачалося з дыктоўкі паводле твору Міхася Стральцова «Сена на асфальце». Магілёўцы невыпадкова абралі гэты тэкст, бо, па-першае, Стральцоў наш зямляк (ён родам са Слаўгарадскага раёна), па другое, 14 лютага аўтару споўнілася б 80 год.

Пасля дыктоўкі свята працягвалі пісьменнікі, паэты і госці ўрачыстасці. І першыя здзівілі ўсіх прысутных сваім задорам вучаніцы першага беларускага класа СШ № 34 , якія прачыталі вершы і разыгралі сцэнку пра мышаня. Сярод выступоўцаў былі таксама Яраслаў Клімуць, Алесь Казека, Генадзь Гузій, Сяргей Украінка і іншыя.

Арганізатарамі свята былі Палац культуры вобласці (клуб цікавых сустрэч «Натхненне»), гарадское грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» і гарадское грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

21 лютага адбудзецца працяг свята ў Магілёве. Таварыства беларускай мовы імя Скарыны разам з кампаніяй cukerki.by прапануюць магілёўцам салодка адзначыць Дзень роднай мовы. Для гэтага патрэбна сустрэць валанцёра, напісаць любімае беларускае слова ў спецыяльным сшытку, узгадайць юбілей Францыска Скарыны і атрымайць цукерачку ў пачастунак!

Акцыя адбудзецца з 13:00 да 14:00 на Плошчы зорак каля кінатэатра «Радзіма» і каля рэстарана «Габрава.»

Дарэчы, любы зацікаўлены і неабыякавы можа дапамагчы зрабіць Дзень беларускай мовы салодкім для большай колькасці гараджан. ТБМ шукае валанцёраў для правядзення акцыі. Далучыцца да яе можна, напісаўшы паведамленне, альбо патэлефанаваўшы: +375-29-388-35-61.

Алег Дзьячкоў
Фотаздымкі Галіны Хітрыкавай

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве
Просмотров: 742
Instagram
Vkontakte
Telegram