Четверг, 23 января 2014 15:40

Кераміка, прасніца, амулет - калекцыю прадметаў археалогіі падараваў гарадской Ратушы магілёвец

Кераміка, прасніца, амулет - калекцыю прадметаў археалогіі падараваў гарадской Ратушы магілёвец

Каштоўны падарунак атрымаў музей гісторыі Магілёва ад жыхара горада. Гэта - калекцыя прадметаў археалогіі ад часоў бронзавага веку і да эпохі сярэднявечча. Тут ёсць і каменная сякера і каменны наканечнік стралы, манета, грыўні, амулеты, цясло і інш. Зараз адбываецца атрыбутацыя прадметаў – усяго 23 артэфакта. Два з іх пакуль не распазналі. Усе знаходкі здзейсненыя блізу Магілёва, на полі, што знаходзіцца пад сельгасапрацоўкай. У бліжэйшы час музей сумесна з кафедрай археалогіі МДУ імя А.Куляшова правядзе даследванне месца знаходак на магчымасць выяўлення раней невядомых помнікаў археалогіі.

Як паведаміў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў, зараз на першым паверсе ў музеі рыхтуюць маштабную выставу. Каб вытрымаць усе тэхналагічныя меры, на гэту справу спатрэбіцца 1,5 месяца. Падараваныя экспанаты будуць паступова дапаўняць экспазіцыю. Суразмоўца падкрэсліў, што ўсе прадметы вельмі цікавыя.

1. Наканечнік стралы, крэмень. Сярэднедняпроўская культура.
2. Крэмневая ўстаўка.
3. Бронзавыя наканечнікі стрэл скіфскага тыпу (мілаградская культура).
4. Фрагмент фібулы з падвязанай ножкай (Старажытны Рым, 250-350-я гг. н. э.).
5. Рымскі дынарый.
6. Фрагменты бронзавых бранзалетаў (Старажытны Рым альбо кельтскі тып).
7. Фрагмент фібулы арбалетнага тыпу, 4-5 стст. н.э.
8. Распазнаецца.
9. Прасліца, 5-7 стст.
10. Падвескатрымальнік.
11. Фрагмент трапецыявіднай падвескі 6-10 стст.
12. Падвеска-амулет «сківіца», 10-11 стст.
13. Тардыраваная грыўна, к. 10 — 11 стст.
14. Пацерка (срэбра, пазалота, скань, зярненне), 10-11 стст.
15. Пярсцёнкі, к. 10-11 стст.
16. Засцёжка ад фібулы, 11-13 стст.
17. Фрагмент баявога нажа, 10-13 стст.
18. Ігральная костка (сярэднявечча).
19. Ікол-амулет.
20. Сыгнет ( позняе сярэдневечча).
21. Распазнаецца.
22. Фрагмент пячнога зводу з салярным знакам, ІІп.16-17 стст.
23. Кераміка, 14-15 стст.

Рэд.


В Могилёве открылась выставка-ярмарка «Шчырая майстэрня»

В Могилёве открылась выставка-ярмарка «Шчырая майстэрня»

В Могилёве открылась выставка-ярмарка «Шчырая майстэрня»

В Могилёве открылась выставка-ярмарка «Шчырая майстэрня»

Просмотров: 2106
Instagram
Vkontakte
Telegram