Вторник, 25 июля 2017 11:04

«Чары губернскага сінематографа» прапануюць паглядзець магілёўцам

«Чары губернскага сінематографа» прапануюць паглядзець магілёўцам

Выстава «Чары губернскага сінематографа» працуе ў Магілёве ў рамках праекта «Час нямых зорак». Экспазіцыя размешчана ў музеі этнаграфіі і будзе працавать да 19 верасня.

Праект распавядае гісторыю нямога кінематографа на беларускіх землях першай трэці XX стагоддзя, шляхі развіцця «кінадумкі» ў цэлым і цеснай сувязі Беларусі з сусветным кінематографам. Праект адлюстроўвае паўнапраўную прыналежнасць Беларусі да адзінай на той час кінапрасторы.

Выстава прысвечана гісторыі кіно дарэвалюцыйнага перыяду, асаблівую ўвагу надае першым кінапаказам у Магілёве і першаму кінатэатру горада пад назвай «Чары».

Унікальныя экспанаты былі ўзятыя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва, Літоўскага архіва літаратуры і мастацтва, Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і прыватных калекцый розных краін.

Акрамя таго, усе жадаючыя могуць паглядзець папулярныя нямыя фільмы тых гадоў з удзелам Асты Нільсэн, Полы Негры, Веры Халоднай, Бастэра Кітана.

Куратары праекта — Майя Кацнельсон і Надзея Кухарэнка.

Дызайн экспазіцыі — Надзея Кухарэнка.

Рэд.



«Чары губернскага сінематографа» прапануюць паглядзець магілёўцам
Просмотров: 702
Instagram
Vkontakte
Telegram