Четверг, 10 августа 2017 10:40

Выставачны праект "Крохкія крокі скульптуры" аб'яднаў дзесяць творцаў

Выставачны праект "Крохкія крокі скульптуры" аб'яднаў дзесяць творцаў

«Крохкія крокі скульптуры». Выстава з такой незвычайнай назвай пачала працаваць у Магілёве. Яна мае свае адметнасці і выяўляе некалькі граняў: ад агульнага да асабістага. Куратарам выставачнага скульптурнага праекта выступае Уладзімір Конанаў.

Варта нагадаць — скульптура на Магілёўшчыне набірае моц, што дае падставы спадзявацца на развіццё ў будучым. Пра гэта сведчаць: і традыцыйны міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» у Бабруйску, і правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў у камяні ў Магілёве, і адкрыццё асабістай галерэі Андрэя Вераб’ёва, і вялікія дзяржаўныя замовы. Таксама і куратарская выстава Уладзіміра Конанава, якая ўжо становіцца традыцыйнай у ланцугу пералічаных дасягненняў. Яна ставіць сваёй мэтай не толькі ўзбудзіць публічную дыскусію, але зацікавіць таленавітую моладзь апантана працаваць на карысць роднага горада.

Сёлетні праект аб’ядноўвае дзесяць творцаў: Вольгу Савіч, Уладзіміра Конанава, Карнея Аляксеева, Андрэя Вераб’ёва, Сяргея Сотнікава, Андрэя Чыгірова, Антона Ціханаўца, Сяргея Каледзюка, Аляксандра Мінькова і Сяргея Янчанка.

Акрамя скульптуры і аб’ектаў, аўтар праекта прадставіў свой «Дзённік беспрацоўнага скульптара» ў малюнках і акварэлях, які выкананы ў пасляаперацыйны перыяд і перыяд доўгай рэабілітацыі.

Паглядзець «Крохкія крокі скульптуры» можна ў гарадской выставачнай зале па вуліцы Болдзіна да 23 жніўня.

Рэд.

Выставачны праект
Просмотров: 1000
Instagram
Vkontakte
Telegram