Displaying items by tag: музей

У магілёўскай ратушы – новыя набыткі. Пры дапамозе сяброў музей стаў уладальнікам некалькіх унікальных фотаздымкаў Магілёва ХІХ стагоддзя - трох стэрэапар 1880-1900-х гадоў. На іх выяўлена ратуша з Губернатарскім пляцам, Віленская вуліца і прыстань на Дняпры з будынкам рачной паліцыі. Фактычна – гэта першыя вядомыя 3D-здымкі горада. Алег Давід Лісоўскі зрабіў невялічкія анімацыйныя ролікі з двух стэрэапар.

Опубликовано в Культура
Tagged under

Каштоўны падарунак атрымаў музей гісторыі Магілёва ад жыхара горада. Гэта - калекцыя прадметаў археалогіі ад часоў бронзавага веку і да эпохі сярэднявечча. Тут ёсць і каменная сякера і каменны наканечнік стралы, манета, грыўні, амулеты, цясло і інш. Зараз адбываецца атрыбутацыя прадметаў – усяго 23 артэфакта. Два з іх пакуль не распазналі. Усе знаходкі здзейсненыя блізу Магілёва, на полі, што знаходзіцца пад сельгасапрацоўкай. У бліжэйшы час музей сумесна з кафедрай археалогіі МДУ імя А.Куляшова правядзе даследванне месца знаходак на магчымасць выяўлення раней невядомых помнікаў археалогіі.

Опубликовано в Культура
Tagged under
Instagram
Vkontakte
Telegram