Понедельник, 27 января 2014 16:53

“Фантазіі Вольфганга Амадэя” праз музычны спекталь-мініяцюру прадставяць ў Магілёве

“Фантазіі Вольфганга Амадэя” праз музычны спекталь-мініяцюру прадставяць ў Магілёве

Музычны спектакль-мініяцюру “Фантазіі Вольфганга Амадэя” двойчы адыграюць у Ратушы Магілёва 15 лютага. Аб гэтым паведаміў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў. Мерапрыемства рыхтуе Музычны Дом “Класіка”, які добра вядомы ў абласным цэнтры дзякуючы нядаўнім праектам. Гэта опера Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile” і “Калядны шляхецкі музычны салон”, што прайшлі напрыканцы мінулага года. Цяпер увазе магілёўцаў прадставяць тэатральную пастаноўку з вытрымкамі з розных твораў Моцарта. Гледачоў чакае незабыўная атмасфера свята, камерная музыка і цудоўны вакал.

Білеты на канцэрты можна будзе набыць у касе Ратушы з 1 лютага. Спектаклі пачнуцца ў 15:00 і 18:00. Забраніраваць неабходную колькасць квіткоў можна па тэлефонах: 22-99-46, 25-29-68.

Любоў Салаўёва

“Фантазіі Вольфганга Амадэя” праз музычны спекталь-мініяцюру прадставяць ў Магілёве
Просмотров: 1783
Instagram
Vkontakte
Telegram