Понедельник, 08 декабря 2014 15:02

Вынікі жаночага сезона па футболе падвялі ў Магілёве

Вынікі жаночага сезона па футболе падвялі ў Магілёве

Лепшыя футбалісткі нашай краіны 6 снежня з’ехаліся ў Магілёў, каб атрымаць заслужаныя ўганараванні ды падарункі. Падвядзенне вынікаў жаночага сезона 2014 года па ініцыятыве галоўнага трэнера «Надзеі-Днепр» Аляксандра Ластачкіна зладзіла Беларуская федерацыя футбола. Варта адзначыць, што мерапрыемства падобнага кшталту ўжо ў трэці раз праводзіцца менавіта ў нашым абласным цэнтры.

Што да ўзнагарод, то магілёўская «Надзея-Днепр» атрымала перамогу ў каманднай намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў». Не абышлося без магіляўчанак і падчас аб’яўлення трыўмфатараў у асабістых намінацыях. Галкіпер Наталля Мунцяну забрала статуэтку з надпісам «Адкрыццё чуэмпіяната». Таксама яна прызнана лепшым гульцом каманды у адыходзячым годзе.

Святлана Знайдзёнава стала «Грацыяй футбола» — прыз уручаецца найбольш тэхнічнаму гульцу айчыннага чэмпіяната. А вось Анастасія Шчарбачэня, якая другую частку сезона правяла ў калектыве Ластачкіна, была прызнаная лепшай нападаючай.

Прэс-сакратар ЖФК «Надзея-Днепр»
Андрэй Ільеня
 Фота Аляксандра Ільені

 

Просмотров: 1382
Instagram
Vkontakte
Telegram