Среда, 01 апреля 2015 09:36

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў

Цягам трох дзён на полі са штучным пакрыццём Магілёўскай гарадской СДЮШАР № 7 доўжыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па футболе сярод жаночых каманд, зладжаны Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» па ініцыятыве галоўнага трэнера каманды «Надзея-Днепр» Аляксандра Ластачкіна. Гэтым разам у ім прынялі ўдзел толькі беларускія каманды. Акрамя мясцовых дзяўчат, паўдзельнічалі таксама моладзевая сборная Рэспублікі Беларусь і футбольны клуб «Бабруйчанка». Такім чынам, турнір склаўся з трох гульняў.

«Надзея-Днепр» у першым матчы не здолела забіць менш спрактыкаваным футбалісткам моладзевай зборнай — нічыя 0:0. У наступнай гульні «Бабруйчанка» здолела тройчы засмуціць галкіпера айчыннай каманды. Каб заняць першае месца, магіляўчанкам патрэбна была толькі перамога ў заключным матчы над «Бабруйчанкай».

Атрымалася: два трапныя стрэлы капітана Наталлі Ластачкінай дазволілі першынстваваць. Кубак і залатыя медалі з рук вядучага спецыяліста па правядзенні спаборніцтваў Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Чабатара выдатна ўпісаліся ў скарбонку поспехаў нашай жаночай футбольнай каманды.

Андрэй Ільеня

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў

Магілёўская “Надзея-Днепр” папоўніла сваю калекцыю кубкаў
Просмотров: 903
Instagram
Vkontakte
Telegram