Пятница, 15 мая 2015 14:41

Першая гульня ¼ кубка Беларусі паміж «Надзеяй-Днепр» и «Нівай-Белкард» засталася за магіляўчанкамі

Першая гульня ¼ кубка Беларусі паміж «Надзеяй-Днепр» и «Нівай-Белкард» засталася за магіляўчанкамі

Першую чвэрцьфінальную гульню Кубка Белараусі правяла 14 мая футбольная каманда «Надзея-Днепр». У Гродна магіляўчанкі з лікам 3:1 былі мацней мясцовай «Нівы-Белкард». Цікава, што галамі ў складзе нашай каманды вызнчыліся легіянеры з Украіны. На 13-й хвіліне гульні Вольга Мелканянц настолькі ўдала закруціла мяч з вуглавога, што нават галкіпер саперніка не здолела адвесці пагрозу — 0:1.

А ўжо пасля перапынку тая ж Мелканянц і зноў з вугла поля двойчы пераправіла мяч на дальнюю штангу брамы «Нівы-Белкард», дзе яшчэ адна ўкраінка Анастасія Філенка галавой перепраўляла мяч у сетку — 0:3. Гол прэстыжу гаспадыні правялі пад заканчэнне сустрэчы. Таццяна Шрамок рэалізавала пенальці — 1:3.

Гульня ў адказ адбудзецца ў Магілёве 6 чэрвеня.

Па інфармацыі fcnadezhda.by
Фотаздымкі Аляксандра Ільені


Просмотров: 1026
Instagram
Vkontakte
Telegram